Творчая сустрэча з Юркам Хмялеўскім у Варшаве

10.06.2026 17:00 - 19:00 Аўла, Стары будынак бібліятэкі, Варшаўскі ўніверсітэт (ul. Krakowskie Przedmieście 26/28) Бясплатнае



У сераду, 10 чэрвеня, Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта і Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку запрашаюць на творчую сустрэчу з даследчыкам Юркам Хмялеўскім. 



Адпраўным пунктам размовы стане кніга «Wierszalin 2.0. Historia, którą należało napisać od nowa» («Вершалін 2.0. Гісторыя, якую трэба было напісаць нанова») — аповед пра памяць, гісторыю і яе сучасныя рэінтэрпрэтацыі. 

Кніга стала важнай падзеяй для гісторыі Падляшша, бо прымушае па-новаму зірнуць на рэлігійныя і сацыяльныя рэаліі тагачаснага беларуска-польскага памежжа. 

Сустрэчу правядуць Анэта Прымака-Онішк і Марыюш Машкевіч. 

Падчас сустрэчы будзе магчымасць набыць кнігу і атрымаць аўтограф аўтара. 


Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы. 



Вам можа быць цікава

Выстава Юліі Стратовіч CLOWNERY ў Варшаве

12.06.2026 19:00 - 12.07.2026 18:00 House of Storks (Mickiewicza 18B)

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Купалле з гуртом NOCHY ў Таліне

12.07.2026 (15:00 - 19:00) Талінскі батанічны сад (пляцоўка «Sirelid») (Kloostrimetsa tee 52)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ