“Прывітанне, Мама Му!”: выступ «Лямцавай батлейкі» ў Бітлз-клубе «Паддашак» (Віцебск)

29.10.2015 17:30 - 19:00 Бітлз-клубе «Паддашак» (вул. Кастрычніцкая, 11) Бясплатнае

29 кастрычніка ў 17.30 – Сустрэча Юі Вісландэр з чытачамі, выступ «Лямцавай батлейкі»  ў Бітлз-клубе «Паддашак» (вул. Кастрычніцкая, 11).

Уваход вольны

 

28-30 кастрычніка 2015 года Пасольства Швецыі пры падтрымцы Савета па культуры Швецыі ладзіць у Мінску і Віцебску цыкл сустрэч  з выбітнай дзіцячай пісьменніцай Юяй Вісландэр, аўтаркай сусветна вядомай серыі казак пра Маму Му і Крумкача.

Падчас сустрэчаў шведская пісьменніца пазнаёміць маленькіх чытачоў з  новай кніжкай «Мама Му ў басейне», якая пабачыла свет па-беларуску дзякуючы супольным намаганням перакладчыцы Надзеі Кандрусевіч і выдавецтва «Логвінаў».  Падарункам для дзетак стане таксама выступ лялечнага тэатрыка  «Лямцавая батлейка», які прапануе сваю версію новай кніжкі пра прыгоды незвычайнай кароўкі і яе вясёлага сябра крумкача. Завершыць мерапрыемства невялічкі майстар-клас, на якім дзеткі самі зробяць сувенірчык на памяць пра цікавае знаёмства. Сустрэчы адкрые Пасол Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь Марцін Оберг, а напрыканцы кожны, хто пажадае, зможа ўзяць аўтограф у Юі Вісландэр і сфатаграфавацца з яе цудоўнымі персанажамі.

У рамках візіту шведскай пісьменніцы адбудзецца таксама круглы стол, прысвечаны перспектывам развіцця дзіцячай літаратуры ў Беларусі, у якім возьмуць удзел беларускія дзіцячыя пісьменнікі, перакладчыкі і выдаўцы.

Расклад мерапрыемстваў


Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Імпрэза «Знойдзеная музыка» ў Лідскім замку (6+)

04.09.2026 (19:00 - 21:00) Лідскі замак (вул. Замкавая, 1)

Фестываль водных ліхтарыкаў у Гродне

04.09.2026 (21:00 - 23:00) парк Жылібера (Швайцарская даліна)

Сырны фэст у Гродне

05.09.2026 (11:30 - 18:00) плошча Леніна і прылеглыя лакацыі

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ