Сустрэча "Таямніцы Радзівілаўскай мапы" ў Сопаце

06.12.2025 18:00 - 19:00 Мара-хаб (ul. Jacka Malczewskiego 21) Бясплатна

У суботу, 6 снежня, у "Мара-хабе" адбудзецца сустрэча "Таямніцы Радзівілаўскай мапы".  


Пра Радзівілаўскую мапу, альбо мапу Тамаша Макоўскага шмат хто чуў. Гэты прадмет з задавальненнем набываюць беларускія калекцыянеры і выкарыстоўваюць у сваіх працах дызайнеры. 

Але як і для чаго паўстала гэтая мапа ў самым пачатку 17 ст.?

І якія таямніцы хавае ў сабе?

І чаму гэты артэфакт важны для сучасных беларусаў? 

Вы даведаецеся цікавыя факты пра гісторыю стварэння гэтай мапы, а таксама ўбачыце яе ўжывую. На сустрэчы будзе прэзентаваны арыгінал мапы XVII  ст.

Лектар - папулярызатар беларускай гісторыі Цімох Акудовіч.

Уваход вольны. 



Вам можа быць цікава

Юр’я ў Суле

01.05.2026 14:00 - 03.05.2026 17:00 парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі раён)

Начны квэст-экскурсія па Коласавай сядзібе ў Мінску (18+)

01.05.2026 (20:00 - 22:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Паэтычны стэндап Мікіты Найдзёнава ў Сіэтле

10.05.2026 (18:00 - 20:00) Ukrainian Cultural Center Toloka (1940 124th Ave Ne, A108/109)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ