Re1ikt // TNT Rock Club

03.03.2016 20:00 - 23:00 TNT Rock Club (Рэвалюцыйная, 9) Бясплатнае

Канцэрт мінскага фолк-рок гурта Re1ikt адбудзецца у TNT Rock Club 3 сакавіка. Гэта будзе першы сольны электрычны канцэрт ў гэтым годзе. Музыкі выканаюць вялікую праграму з лепшых старых песень і кампазіцый з новага альбома «Лекавыя травы».

Альбом «Лекавыя травы» быў прэзентаваны напрыканцы мінулага года ў клубе Re:Public. Дыск ведьмі добра сустрэла публіка, а таксама музычныя крытыкі. На партале Experty.by рэліз прэтэндуе на званне «Альбом года».

Re1ikt – беларускі гурт, які працуе ў напрамках progressive rock, post-rock і alternative rock. Каманда спалучае іх з традыцыйным беларускім песенным фальклорам, які творча пераасэнсоўвае і робіць актуальным для сучаснага слухача. Калектыў з’яўляецца уладальнікам шэрагу музычных узнагарод у Польшчы і Беларусі, выступаў ва Украіне, у Літве, Расіі.

Сольны канцэрт гурта Re1ikt

3 сакавіка, TNT Rock Club (Рэвалюцыйная, 9)

Пачатак: 20:00

Квіткі ў касе клуба: 80.000 руб.


Вам можа быць цікава

Выстава Віктара Мікіты «Аб сваім» у Магілёве

28.08.2026 15:00 - 17.09.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

NAVIBAND ля вогнішча ў Варшаве

02.09.2026 (20:00 - 22:00) Miami Wars (Solec 8)

Спектакль «Pułapka na ptaki» ў Варшаве (15+)

12.09.2026 (21:00 - 22:15) Teatr Druga Strefa (ul. Zygmunta Modzelewskiego 71)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

21.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ