Рэтраспектыўная экспазіцыя паштовак PF (18+)

20.12.2018 19:00 - 19:00 прастора Кніжная шафа (пр-т. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара)) Уваход вольны

Кніжна-выставачная прастора «Кніжная Шафа» прадстаўляе рэтраспектыўную экспазіцыю паштовак PF з калекцый Васіля Цітова (efiap) і Андрэя Калеснікава. Фотавыставу (18+) можна наведаць з 20 снежня 2018 да 3 лютага 2019 года.

Паштоўка PF уяўляе сабой фотаздымак-віншаванне да Новага года. Назва – першыя літары італьянскага спалучэння «Po Fеlicità» («на шчасце») ці французскага «Pour Féliciter» («каб павіншаваць»). Гэтыя сімвалы абавязкова пазначаюцца на фотарабоце, да іх таксама, як правіла, далучаюць лічбы надыходзячага года і аўтарскі подпіс. Паштоўка PF унікальная і арыгінальная па сваёй прыродзе, бо звычайна друкуецца абмежаваным накладам, а значыць мае калекцыйную каштоўнасць. Такімі рознымі ў сваім мастацкім выкананні здымкамі фатографы па цудоўнай традыцыі любяць абменьвацца перад Новым годам.

Фотавыстава паштовак PF з калекцый В. Цітова і А. Калеснікава будзе складацца з работ, якія выкананы па традыцыйных ручных фатаграфічных тэхналогіях. Падобная падборка яшчэ не прадстаўлялася на нашых выставах. І калі ранейшыя экспазіцыі складаліся ў асноўным з паштовак беларускіх аўтараў, то гэтым разам вялікая колькасць работ была зроблена фатографамі па-за межамі нашай краіны.

13 студзеня да асноўнай часткі выставы далучацца лепшыя з фотапрац, дасланых на конкурс PF-2019 і адабраных журы (падрабязнасці конкурсу прадстаўлены на сайце і ў сацыяльных сетках Facebook.com, Вконтакте, Instagram.com).

Мы ўпэўнены, што паштоўкі PF дазволяць вам акунуцца ў атмасферу мінулых гадоў, змогуць падарыць вам святочны настрой і дапамогуць захаваць яго ў новым годзе. Завітвайце пераканацца!

Адкрыццё выставы адбудзецца 20 снежня 2018 года а 19-й. Уваход вольны!

За калекцыю выказваем падзяку Беларускаму клубу мастацкай фатаграфіі (Магілёў) і асабіста В. Цітову і А. Калеснікаву.

Афіша зроблена Аняй Бучко. Дзякуй! J

«Кніжная Шафа», пр-т. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара каля 5 пад’езда).

Час працы: пн.-пт.: 12.00 – 19.00, сб.: 12.00 – 18.00, ндз.: выхадны.

Тэлефоны: +375 17 234-48-64, +375 29 645-20-55. E-mail: shafaminsk@gmail.com.

Кантактная асоба: Анастасія Дудкова, +375 29 637-09-53.

 

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Спектакль «Galera» ў Варшаве (18+)

09.05.2026 (19:00 - 21:00) Instytut Teatralny im. Z. Raszewskiego (Jazdów 1)

Паэтычны стэндап Мікіты Найдзёнава ў Сіэтле

10.05.2026 (18:00 - 20:00) Ukrainian Cultural Center Toloka (1940 124th Ave Ne, A108/109)

Вялікі баль Валовічаў у Свяцку

23.05.2026 (15:00 - 18:00) сядзіба Вялікі Свяцк Валовічаў

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ