Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 - 15.07.2026 17:00 - 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) Бясплатнае
Сёння ўвечары, 1 красавіка, у музеі Максіма Багдановіча адкрываецца мастацка-дакументальная выстава «Музей — гэта мы!»

Літаратурны музей Максіма Багдановіча распачаў сваю дзейнасць 1 красавіка 1981 года.

Многія рэчы, звязаныя з паэтам, у гэты час ужо знаходзіліся ў сховішчах іншых устаноў культуры, навукі Беларусі і замежжа. Адпаведна, пошук і збіранне матэрыялаў зрабіліся асноўнымі кірункамі працы.

Дзякуючы намаганням супрацоўнікаў і плённаму ўзаемадзеянню са сваякамі, навукоўцамі, пісьменнікамі, аматарамі-энтузіястамі за сваю 45-гадовую гісторыю музейныя фонды папоўніліся разнастайнымі артэфактамі, а музей зрабіўся галоўнай установай па захаванні культурнай спадчыны, звязанай з Максімам Багдановічам.

У гэтым працэсе нельга пераацаніць ролю фондастваральнікаў, якія цягам больш як чатырох дзесяцігоддзяў папаўнялі музейную скарбніцу — яна на дадзены момант складае больш за 22.000 музейных прадметаў.

Кожны, хто спрычыніўся да гэтай пачэснай справы, можа са шчырым сэрцам прамовіць: «Музей — гэта мы!». Гэта дзясяткі і сотні людзей, сярод якіх вылучаецца пэўная колькасць знакавых імёнаў.

У экспазіцыі прадстаўлены: Ніна Ватацы, Анастасія, Аркадзь і Максім Бараховічы, Наталія Кунцэвіч, Мікалай Гразноў, Ніна Дзябольская, Мікалай Лілееў, Віталь Моос, Людвіка Сівіцкая, Міхась Пазнякоў.



Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Фестываль дзіцячай кнігі ў Кракаве

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Выстава «Літва вачыма беларускіх мастакоў» у Троках

30.06.2026 18:00 - 14.07.2026 18:00 Trakų kultūros ir meno centras (Vytauto g. 69)

Вечар джазавай музыкі ў Мінску

04.07.2026 (16:00 - 18:00) музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ