Рыцарскі фэст у Крэўскім замку

15.06.2024 12:00 - 18:00 Крэўскі замак (Смаргонскі раён, Гродненская вобл.) 10 рублёў
 

У суботу, 15 чэрвеня, у Крэўскім замку — рыцарскі фэст «КРЭВА: на скрыжалях часу»!






 Дата: 15 чэрвеня

Час: з 12.00 да 18.00

Месца: Крэўскі замак, Крэва, Смаргонскі раён, Гродненская вобл. 



Бітвы, танцы, парад і дударскі батл — усё як мы любім!



Вось якая праграма:

12.00 — Тэатралізаванае адкрыццё фестываля. Штурм Дазорнай вежы на Юравай гары

12.30 — Парад удзельнікаў, прадстаўленне клубаў

13.00 — «Крэўская дэфіляда» — прадстаўленне-паказ традыцыйных строяў 17 ст.

13.15 — «Шкоты ў Крэве» — паказальны выступ Шатландскай пехоты

13.30 — адкрыццё выставы ў замку

14.00-15.00 — конны турнір

15.00 — «Залатая шабля» — турнір па валоданні традыцыйнай шабляй

16.00 — «Дударскі батл» — паказальнае спаборніцтва музыкаў-дудароў

17.00 — «Крэўская бітва» — галоўная баталія фестываля

18.00 — закрыццё фестываля 

На працягу івэнта будуць і выступы гуртоў «Хмяльны вір», «Тотэн дэнс», «Арацэя». 


А яшчэ будзе дзейнічаць дзіцячая пляцоўка, зона рамеснікаў, майстроў і сувенірныя лаўкі. 



Квіткі — поўны 10 рублёў, ільготны 5 рублёў.






Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Выстава «Petroleum» у Гомелі

04.09.2026 17:00 - 18.09.2026 17:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

Лекцыя «Ахоўнае ўзбраенне на беларускіх землях» у Мінску

10.09.2026 (19:00 - 21:00) музей Lidbeer (Зала Мадэрн) (вул. Рэвалюцыйная, 32)

Трошку джазу ў Гомелі

18.09.2026 (18:00 - 20:00) гарадскі цэнтр культуры (вул. Ірынінская, 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ