Сommunity-brunch зіна «Фігуры» ў Варшаве

10.05.2026 15:00 - 17:00 (паведамяць удзельнікам асабіста) 10 EUR
У нядзелю, 10 траўня, у Варшаве адбудзецца community-brunch зіна «Фігуры».

Прыходзьце знаёміцца, фоткацца, гагатаць, чытаць тэксты з новага выпуска!

Community-brunch — гэта нефармальнае мерапрыемства, дзе снедаюць, размаўляюць, абмяркоўваюць сучбелліт і іншыя тэмы — і, вядома ж, уласна зін «Фігуры».

Гэты фармат прыдумалі, каб пазнаёміць літаратар:ак і аматар:ак сучаснай беларускай літаратуры ў Варшаве.

Запрашаюць усіх, у каго сэрца б’ецца шпарчэй ад спалучэння слоў «сучасная беларуская літаратура».

Калі вы літаратурн:ая асоба ў Варшаве, прыходзьце пазнаёміцца з іншымі такімі асобамі. А калі вы паэт:ка ці пісьменні:ца, запрашаем яшчэ і пачытаць штосьці з вашых тэкстаў.

Пра кошты: зін «Фігуры» каштуе 10 еўра. Можна ўдзельнічаць і без зіна! На бранчы вы плаціце за сабе самі: што замовілі, за тое і заплацілі.

Зін «Фігуры» публікуе тэксты, напісаныя жанчынамі, — і пра жанчын, якія пішуць.

Запісвайцеся праз дырэкт інстаграма.



Вам можа быць цікава

Выстава “Шляхамі часу. Да 90-годдзя з дня нараджэння Мікалая Апіока” ў Мінску

27.02.2026 17:00 - 11.05.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава Дзмітрыя Сянько «Кітайскі дыярыуш» у Віцебску

02.04.2026 16:00 - 10.05.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Спектакль «Galera» ў Варшаве (18+)

09.05.2026 (19:00 - 21:00) Instytut Teatralny im. Z. Raszewskiego (Jazdów 1)

Сустрэча з Надзеяй Нортан у Беластоку

14.05.2026 (18:00 - 20:00) Хаб «Новая Зямля» (ul.Św.Rocha 5-32)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ