Спектакль «Быкаў і ягоныя д’яблы» ў Варшаве (16+)

22.06.2025 19:00 - 20:00 бар «Backstage» (al. Jana Pawła II 45A) 80 злотых



У нядзелю, 22 чэрвеня, тэатр «Дзея другая» грае ў Варшаве спектакль «Быкаў і ягоныя д’яблы»





Гэта гісторыя пра аднаго з самых вядомых беларускіх пісьменнікаў у свеце — Васіля Быкава. Да яго на дзень нараджэння прыходзяць нечаканыя візіцёры. 

 Чаму Быкаў ім не рады? 

 Чаму не хоча прызнавацца, хто ён ёсць? 

 З якімі спакусамі сутыкнецца і ці зможа ўратавацца? 


А таксама ў спектаклі:
 
 аўтарскія мелодыі кампазітара Сяргея Пукста ў выкананні аўтара; 
 жывыя спевы на вершы Г. Бураўкіна, У. Някляева, П. Прыходзькі, А. Пысіна. 

Спектакль уключае ўрыўкі са знакамітых і менш вядомых твораў Быкава: «Дапякло», «Тупое пяро», «Адная ноч», «Мёртвым не баліць», «Хвастаты», «Насарогі ідуць». 


Рэжысэр, аўтар тэксту — Васіль Дранько-Майсюк 

Кампазітар — Сяргей Пукст 

Мастак, аўтар візуалу — Даніла Ганчароў 

Акторы:
Васіль Дранько-Майсюк, Алена Баярава, Сяргей Пукст, Вольга Каралёнак. 

Працягласць — 60 хвілін. 


Квіткі коштам 80 злотых бярыце па спасылцы



Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Лекцыя «Зачараваны роднай прыродай. Майстар пейзажа Антон Бархаткоў» у Мінску

09.09.2026 (17:00 - 19:00) Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус, зала беларускага мастацтва XIX — пачатку XX стст.) (К. Маркса, 24)

Квіз «Шуфлядка» ў Варшаве

14.09.2026 (19:00 - 21:00) CHILLIN (Świętokrzyska 18)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ