Спектакль для дзетак і іх дарослых «Вялізны кракадзіл» у Вільні

12.07.2024 18:30 - 20:00 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5) 15 еўра




У пятніцу, 12 ліпеня, у CreateCulture Space — спектакль для дзетак і іх бацькоў «Вялізны кракадзіл» паводле Роальда Даля.







Дата і час: 12 ліпеня ў 18.30

Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5, Вільня 



Усе дэкарацыі спектакля, усе дзеючыя асобы зроблены з дрэва. 

Гэта спектакль — механізм, які ўсё ўскладняецца ў напрамку да фіналу. 

Галоўны герой — самы жудасны, неверагодна агідны вераломны ВЯЛІЗНЫ КРАКАДЗІЛ, які марыць з’есці на абед... дзіця! 

Але зрабіць гэта не так і проста, таму галодны кракадзіл распрацоўвае цэлую серыю трукаў, праяўляючы цуды маскіроўкі. 

На шчасце, задума нягодніка не ўвянчалася поспехам, бо супраць яго паўсталі ўсе джунглі: і бегемот, і слон, і нават малпачка. 


Гэта вельмі, ну вельмі смешная гісторыя! 




Квіткі коштам 15 еўра бярыце па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава Алены Хайрулінай «Сімфонія колеру» ў Віцебску

08.09.2026 17:00 - 04.10.2026 17:00 выставачная зала (Фрунзэ, 11)

Лекцыя «Фенаменальныя жанчыны нашай гісторыі» ў Мінску

10.09.2026 (20:00 - 22:00) музей «Краіна міні» (пр-т Незалежнасці, 25)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Цюрыху

13.09.2026 (18:00 - 20:00) Punto de Encuentro (Josefstrasse 102)

Спектакль «Galera» ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (19:00 - 21:00) Teatr Komuna Warszawa (Emilii Plater 31)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ