Спектакль «Po co babie sztuka?» у Варшаве

22.02.2026 19:00 - 21:00 Scena Metro (Metro Bródno 11) 80 злотых



22 лютага, у нядзелю, BY TEATR грае ў Варшаве спектакль «Po co babie sztuka?»





Вас чакаюць развагі пра сутнасць творчасці, унутраную свабоду і межы, якія грамадства і гісторыя накладаюць на чалавека, асабліва на жанчыну. 

У цэнтры пастаноўкі — лёсы дзвюх мастачак: беларускай Алены Кіш і польскай Тамары Лемпіцкай.

 Два жыцці, дзве мастацкія дарогі і адно пытанне: што насамрэч вызначае творцу — статус і прызнанне ці ўнутраная неабходнасць тварыць, насуперак абставінам? 

Спектакль праводзіць паралель паміж асабістымі гісторыямі гераінь і лёсам Польшчы і Беларусі, закранае тэмы культурнай памяці, ідэнтычнасці і эміграцыі — знешняй і ўнутранай. 

Дзе дом мастака і дзе праходзіць мяжа паміж свабодай і выгнаннем? «Po co babie sztuka?» — гэта дыялог паміж эпохамі, жанчынамі і грамадствам, краінамі і лёсамі, а таксама спроба пачуць і захаваць уласны голас. 


Квіткі коштам 80 злотых бярыце па спасылцы



Вам можа быць цікава

Выстава "Святло намаляванага дзяцінства" ў Мінску

26.02.2026 17:00 - 13.05.2026 19:00 музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Майстар-клас па лозапляценні ў Мінску

24.04.2026 (16:00 - 18:00) музей Янкі Купалы (вул. Янкі Купалы, 4)

Квіз «Шуфлядка» ў Кракаве

28.04.2026 (19:00 - 19:00) Pub ToTu 15 (Władysława Reymonta 15)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ