Спектакль «Зэкамерон» у Цюрыху

31.05.2025 17:00 - 19:00 Theater Stok Zürich (Hirschengraben 42) 45 франкаў


31 траўня (гэта будзе субота) каханенькія-родненькія Купалаўцы граюць у Цюрыху спектакль «Зэкамерон» паводле твораў Максіма Знака.





Гэта спектакль, які балансуе на мяжы рэальнасці і абсурду.

Смех скрозь слёзы, трагікамічныя гісторыі, дзе суровая рэчаіснасць ператвараецца ў тэатр жыцця.

Гэта пра тое, як людзі знаходзяць сілы жартаваць нават там, дзе, здаецца, жартаў не засталося.

Максім Знак асуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі. Бо не пабаяўся скарыстацца сваім правам на ўдзел у палітычным жыцці краіны. Ён напісаў свой «Зэкамерон» у камеры папярэдняга зняволення.

Купалаўцы Сяргей Чуб і Алег Гарбуз разам з Уладзімірам Пугачам маюць гонар спрычыніцца да творчасці Максіма і падзяліцца з вамі сваімі ўражаннямі.


Квіткі коштам 45 швейцарскіх франкаў набывайце па спасылцы. Ёсць і льготныя квіткі.




Вам можа быць цікава

Выстава Юрыя Тарэева ў Віцебску

31.03.2025 17:00 - 15.06.2025 18:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава «Ван Гог. Ван Лаў» у Гродне

28.05.2025 12:00 - 13.06.2025 20:00 гарадзенская выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Півоневы фэст у Мінску

06.06.2025 12:00 - 15.06.2025 20:00 галерэя «Арцель» (пр. Незалежнасці 58/1-6)

Прэзентацыя кнігі Ігара Кулікова «Нетутэйшая далечыня» ў Вільні

14.06.2025 (16:00 - 18:00) Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ