Спектакль “Дзённік паэта (Інтымны дзённік)”

09.12.2017 19:00 - 19:00 РТБД (вул. Крапоткіна, 44) Бясплатнае

Запрашаем вас разам адзначыць Народзіны Максіма Багдановіча!

9 снежня а 19 гадзіне прыходзьце ў РТБД на спектакль “Дзённік паэта (Інтымны дзённік)”

У цэнтры ўвагі гледачоў – Максім Багдановіч, «замалёўкі» з яго жыцця, узятыя з неапублікаванага раней інтымнага дзённіка. Якім быў сапраўдны Максім Багдановіч? Чым ён жыў? Пра што марыў? Як уяўляў сабе каханне?

Цікавая драматургічная задумка аўтара падзяляе дзеянне на дзве часткі. Першая з іх дэманструе гледачу жыццё паэта, падзеі, пачуцці і перажыванні, якія ён апісваў у сваім інтымным дзённіку. Другая частка знаёміць нас з лёсам гэтага дзённіка і выносіць на паверхню відавочныя адрозненні стаўлення да чалавечых каштоўнасцяў і шчырых, глыбокіх пачуццяў у нашы дні і стагоддзе таму. Дзякуючы пластычнаму рашэнню і музыцы, спектакль пагружае гледача ў свет самых тонкіх пачуццяў герояў.

Спектакль “Дзённік паэта (Интымны дзённік)” на жаль ідзе вельмі рэдка, і кожны раз шукае свайго гледача. Магчыма, гэта акурат вы? ;-)

Квіткі тут 


Вам можа быць цікава

Калажны ланч з Настай Лойка ў Варшаве

10.05.2026 (16:20 - 19:00) бар «Карма» (Aleja 3 Maja 5)

Прэзентацыя кнігі «Беларусь. Што павінен ведаць кожны» ў Варшаве

11.05.2026 (18:00 - 20:00) Стары будынак бібліятэкі Варшаўскага ўніверсітэта (лекцыйная зала) (Кракаўскае прадмесце 26/28)

Паша Крывец у Франкфурце

21.05.2026 (20:00 - 22:00) Bar IN-LIVE (Bolongarostraße 97)

Спектакль «Мінскае мора» ў Варшаве (16+)

29.05.2026 (19:00 - 20:20) Garnizon Sztuki (Marii Konopnickiej 6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ