Спектакль «Мінскае мора» ў Варшаве (16+)

29.05.2026 19:00 - 20:20 Garnizon Sztuki (Marii Konopnickiej 6) 100 PLN
29 траўня, у пятніцу, каханенькія-родненькія Купалаўцы граюць у Варшаве спектакль «Мінскае мора».

Пасля смерці Капітана ягоныя сваякі збіраюцца на лецішчы, каб ушанаваць памяць памерлага. Сярод іх з’яўляецца і ягоны брат – афіцэр КДБ у адстаўцы.

Здавалася б, звычайная размова хутка выходзіць з-пад кантролю, выкрываючы балючыя таямніцы.

Зайздрасць, страх і прага помсты пераплятаюцца ў душнай атмасферы памінак.

Усё гэта гадамі збіралася ў тэчцы, поўнай даносаў – скрупулёзным архіве чалавечых слабасцяў.

У гэты дзень у магілу паклалі не толькі Капітана, але і ілюзію шчаслівай сямʼі.

П’еса натхнёная базай даносаў у КДБ, якую апублікавалі «Кіберпартызаны» ў 2024 годзе.

Аўтар п’есы – Ілля Пруднік

Рэжысёр – Войцех Урбаньскі

Аўтар музыкі і песень – Лявон Вольскі

Сцэнаграфія, касцюмы – Міла Гогенко

Дызайн – Алена Алешка

У ролях: Зоя Белахвосцік, Алег Гарбуз, Валянціна Гарцуева, Зміцер Есяневіч, Міхась Зуй.

Працягласць – 1 гадзіна 20 хвілін.

Спектакль ідзе на беларускай мове з польскімі субцітрамі.

Квіткі коштам ад 100 злотых бярыце па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава Ларысы Журавовіч «Чырвонае сонца» ў Магілёве

28.05.2026 17:00 - 05.07.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Выстава Юліі Стратовіч CLOWNERY ў Варшаве

12.06.2026 19:00 - 12.07.2026 18:00 House of Storks (Mickiewicza 18B)

Канцэрт гурта «Стажары» ў Мінску

17.06.2026 (19:00 - 21:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Фестываль «Бібліялета» ў Мінску

19.06.2026 (16:00 - 20:00) Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ