“Сучасныя беларускія пісьменнікі і спорт”

26.06.2019 19:00 - 21:00 Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча, 7А) Уваход вольны

Літаратурны музей Максіма Багдановіча цягам чэрвеня ладзіў шэраг імпрэз, прысвечаных узаемадачыненням такіх розных сфер, як спорт і літаратура. 26 чэрвеня адбудзецца заключная вечарына, на якой сучасныя беларускія літаратары раскажуць пра свае спартовыя захапленні і пазнаёмяць прысутных са сваёй творчасцю.

Сярод удзельнікаў: Навум Гальпяровіч, Таццяна Нядбай, Таццяна Будовіч-Барадуля, Міхал Бараноўскі, Людміла Хейдарава.

Чакаем вас 26 чэрвеня. Пачатак а 19-й гадзіне.

Уваходны вольны.

Месца правядзення: Літаратурны музей Максіма Багдановіча (г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7А – Траецкае прадмесце).

Тэлефоны для даведак: 334-07-61, 334-42-69.

Спасылка на мерапрыемства Facebook.


Вам можа быць цікава

Імпрэза «Знойдзеная музыка» ў Лідскім замку (6+)

04.09.2026 (19:00 - 21:00) Лідскі замак (вул. Замкавая, 1)

Свята ведаў у Суле

05.09.2026 14:00 - 06.09.2026 18:00 парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі раён)

Народзіны стэндап-клуба «lokal» у Варшаве

06.09.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ