Лекцыя Алеся Бяляцкага «Унутры турэмнай сістэмы Лукашэнкі» ў Амстэрдаме

05.09.2026 19:30 - 21:30 De Balie (Kleine-Gartmanplantsoen 10) 16,90
У суботу, 5 верасня, у Амстэрдаме адбудзецца лекцыя Алеся Бяляцкага «Унутры турэмнай сістэмы Лукашэнкі».

У сваёй лекцыі пра свабоду спадар Алесь распавядзе пра барацьбу за правы чалавека і дэмакратычныя свабоды ў Беларусі, якая працягваецца, абапіраючыся на свой асабісты досвед актывіста і палітычнага зняволенага. 

Пасля лекцыі выступіць філосафка і феміністка Вольга Шпарага, якая падзеліцца разважаннямі аб ролі фемінісцкай салідарнасці, клопату і мастацкага супраціўлення ў беларускім дэмакратычным руху. 

Вечар таксама будзе ўключаць аўдыёвізуальны паказ, які спалучае жывую музыку і літаратурныя сведчанні, пабудаваныя на аснове эсэ юрыста і пісьменніка Максіма Знака.

Лекцыя будзе на беларускай мове з перакладам на ангельскую.

Квіткі коштам ад 16,90 еўра бярыце па спасылцы.

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

01.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Сустрэча размоўнага клуба ва Уроцлаве

06.09.2026 (15:30 - 17:30) (паведамяць удзельнікам)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Цюрыху

13.09.2026 (18:00 - 20:00) Punto de Encuentro (Josefstrasse 102)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ