Таямніцы Лошыцкага парку: велаэкскурсія са збоямі ў машыне часу

09.07.2014 19:30 - 22:00 велапракат "Велатрэк" (Лошыцкі парк) 40 000 - 65 000 рублёў

Гэтыя алеі і паляны схаваліся ад горада на самым яго ўскрайку. Былы маёнтак Прушынскіх, знакамітая баляваннямі сядзіба графа Любанскага, месца загадкавай гібелі Ядвігі Кеневіч, сцежкі шпацыраў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, штаб па падрыхтоўцы дыверсантаў НКУС, месца сталінскіх растрэлаў і нарадаў нацысцкага штаба, база навуковых даследаванняў пад кіраўніцтвам сусветна вядомага акадэміка М. Вавілава… У гэтай прасторы надта шмат напластаванняў, хранометры зашкальваюць, асцярожней – каб не праваліцца ў часе, машына часу рызыкуе даць збой. Цені зніклых цягнуцца тут паралельна з жывымі, блукаюць паралельнымі паркавымі сцяжынамі, хаваюцца па цёмных паркавых закутках, мільгацяць між галля старых дрэваў… Чакаем вас, адважныя веладаследчыкі. Вяртанне ў XXI стагодзе гарантуем.

9 ліпеня (серада), 19-30, збор – каля велапракату “Велатрэк” (унутры парку)
Арганізатар – “Менскі велашпацыр”
ІП Абрамчук Р.М. УНП 192201977


Вам можа быць цікава

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава «Гукі роднай зямлі: беларускія народныя інструменты» ў Віцебску

30.06.2026 15:00 - 10.08.2026 18:00 Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці (вул. Леніна, 35А)

«Нямая ліхаманка» ў Варшаве

14.08.2026 (18:30 - 21:00) Музей Вольнай Беларусі (дворык перад музеем) (Foksal, 11/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ