Ток-шоу “Рэканструюем Мінск”

08.04.2014 19:00 - 22:00 Крэатыўная прастора “ЦЭХ” (прасп. Незалежнасці, 58, к.6 (праход праз вул. П. Броўкі), дальні пад’езд, 2 паверх) Бясплатнае

Веснавыя высвятленні стасункаў з культурай ад кампаніі “Будзьма!” перайшлі экватар, і наперадзе дзве тэмы, прызначэнне якіх — дапамагчы беларусам лепш арыентавацца ў вонкавай прасторы і… у саміх сабе. 8 красавікаабмяркуем, як надаць Мінску пачуццё ўласнай годнасці, а яго жыхарам — гонару за свой горад.

8 красавіка ў “ЦЭХу” грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” праводзіць чацвёртую сустрэчу дыскусійнага цыклу “Культура паляпшае жыццё!”. Тэма дыскусіі, “Культура будаваць прастору. Рэканструюем Мінск”, ужо набалелая для мінчукоў, неаднаразова паднятая ў СМІ і сацыяльных сетках, выносіцца на адкрытае, абмеркаванне. На падставе спрэчнага працэсу рэгенерацыі гістарычнага цэнтра Мінска будуць шукацца адказы і на больш шырокія пытанні:

– Як зрабіць Мінск “горадам для людзей”, дзе кожны адчувае сябе свабодна і ўтульна?

– Якія механізмы ўдзелу грамадства ў фармаванні прасторы (дызайну) горада?

– Як не страціць гістарычна-культурную адметнасць і характар горада?

– Як наяўная і страчаная архітэктурная спадчына фармуе стаўленне да яе жыхароў і гасцей горада?

Свае пазіцыі па гэтых пытаннях будуць выказваць:

 Вадзім Гліннік, архітэктар;

 Уладзімір Папруга, архітэктар

 Уладзімір Валажынскі, адміністратар і стваральнік сайта www.minsk-old-new.com;

 Артур Клінаў, мастак, літаратар, галоўны рэдактар часопіса «pARTisan».

Мадэратар: галоўны абаронца культурна-гістарычнай спадчыны краіны Антон Астаповіч.

Крэатыўная прастора “ЦЭХ”, прасп. Незалежнасці, 58, к.6 (праход праз вул. П.Броўкі), дальні пад’езд, 2 паверх (схема праезду).

Уваход вольны.

Пачатак: 19.00.

Праграма дыскусій.

Інфа-партнёры:

logo

Gazetaby

LU styl-long

logoNE

Print

partisan_logo_jpeg

8x8 BEL GR-1

lohvinauuu_logo

lohvinauuu_logolohvinauuu_logo


Вам можа быць цікава

Выстава "Калядныя ўзоры" ў Мінску

23.12.2025 11:00 - 11.01.2026 19:00 Абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Гікалы, 4)

Калядны джаз у Нясвіжы (6+)

03.01.2026 (15:00 - 19:00) Нясвіжскі замак (Нясвіжскі замак)

Туса для беларуса ва Уроцлаве

03.01.2026 (15:00 - 19:00) WędrówkiPub (Podwale 37/38)

Выстава “Беларуская ваза” ў Мінску

24.12.2026 11:00 - 01.03.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ