Нарыс Міхася Зарэцкага «Падарожжа на Новую Зямлю» з’явіўся на канале праекта «Непаслухмяныя дзеці кастрычніка».
Новая Зямля — так звалася мара габрэяў, што пайшлі за Маісеем з егіпецкага палону. Новая Зямля — так звалася мара лесніка Міхася, створанага нашым класікам. Пакаленне рамантыкаў маладой краіны таксама марыла: пра супольную працу на зямлі, механізацыю, меліярацыю, мадэрнізацыю і вызваленне ад цяжкай сялянскай долі. Цяпер мы ведаем, чым абярнулася гэтая ўтопія. Але ў той час, калі Міхась Зарэцкі выправіўся ў сваё падарожжа, мара яшчэ спрабавала стаць рэальнасцю. У які момант з ёй здарылася непапраўнае? Магчыма, вы заўважыце?