Ток-шоў “Актывізм і бізнес. Ці магчымы агульны інтарэс?” у Браславе

31.03.2018 13:00 - 13:00 Музей традыцыйнай культуры (г. Браслаў, вул. Гагарына, 7А) Уваход вольны

Браслаўскае раённае аб’яднанне музеяў сумесна з кампаніяй “Будзьма беларусамі!” запрашаюць на ток-шоў “Актывізм і бізнес. Ці магчымы агульны інтарэс?”.

Падчас адкрытай  дыскусіі мы паспрабуем прааналізаваць сённяшні стан гарадскіх актыўнасцяў рэгіёна, вызначыць кірункі развіцця і знайсці новыя формы камунікацыі сярод мясцовых актывістаў. Фармат ток-шоў прадугледжвае запрашэнне спецыялістаў-спікераў, каб абмеркаванне было больш змястоўным. У ім возьмуць удзел:

– Аляксандр Скрабоўскі, прадстаўнік “Social Weekend” (найбуйнейшы ў Беларусі конкурс сацыяльных праектаў);

– Алег Лабуць, адзін з арганізатараў самага маштабнага ў Беларусі open-air фестывалю “Viva Braslav”;

– Юлія Герцава, старшыня грамадскага аб’яднання “Еўрарэгіён “Азёрны край”, якое займаецца трансгранічным супрацоўніцтвам;

Галляш Сялява, рэдактар партала braslaw.by, лакальны актывіст.

Ток-шоў “Актывізм і бізнес. Ці магчымы агульны інтарэс?” пройдзе 31 сакавіка ў Музеі традыцыйнай культуры, вул. Гагарына, 7А, пачатак у 13:00. Інфалінія: +375259133876.


Вам можа быць цікава

Выстава «Чарнобыль: 40 гадоў сузірання» ў Мінску

18.04.2026 10:00 - 13.05.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, пераходная галерэя) (вул. Леніна, 20)

Выстава «STYX — Crossing Darkness Within» у Берліне

26.04.2026 15:00 - 31.05.2026 18:00 void ink (Schwedter Str. 48)

Сустрэча «Мовы Нанова» ў Беластоку

11.05.2026 (19:00 - 21:00) «Суседскі дом» (ul. Sienkiewicza 82 (-1 паверх))

Паша Крывец у Берліне

20.05.2026 (20:00 - 22:00) Kara Kas Bar (Kurfürstenstraße 9)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ