Традыцыйныя танцы ў Мінску

17.10.2025 19:00 - 22:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) 15 рублёў

У пятніцу, 17 кастрычніка, у музеі гісторыі беларускай літаратуры - вялікая вечарына традыцыйных танцаў.



Музыкі зайграюць Лявоніху, Кракавяк, Грачанікі, Вераб’я, Каханачку ды іншыя танцы. 

З традыцыйных музычных інструментаў будуць гучаць скрыпка, цымбалы, басэтля, дуда, гармонік, акардэон, бубен, барабан. 

Як звычайна, побач з танцорамі-аматарамі на імпрэзе збяруцца спрактыкаваныя танцоры, якія стануць арыенцірам для тых, хто толькі вучыцца асноўным танцавальным рухам.

Уваход - 15 рублёў.


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ