Цырымонія ўганаравання пераможцаў конкурсу «Экслібрыс» імя Барадуліна

17.09.2015 19:00 - 21:00 Галерэя "Ў" (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

17 верасня (чацвер) у мінскай галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўганаравання пераможцаў літаратурнага конкурсу «Экслібрыс» імя Рыгора Барадуліна. Пачатак у 18.30. Уваход вольны.

Нагадаем, сёлета штогадовы конкурс, які арганізуе ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, прысвечаны паэзіі і паэтычнаму перакладу. Фіналістамі сталі 10 творцаў — 2 лаўрэаты і 8 дыпламантаў. У намінацыі «Паэзія» лаўрэатам стала Валярына Кустава, у намінацыі «Паэтычны пераклад на беларускую мову» — Алесь Емяльянаў-Шыловіч.

У імпрэзе возьмуць удзел сябры журы: Раіса Баравікова, Леанід Дранько-Майсюк, Наталля Кучмель, Уладзімір Някляеў.

Выступяць лаўрэаты, а таксама дыпламанты конкурсу:

Ганна КомарАляксей ЛабоцкіЯна МацюшаваАліса МінінаАрцём Сітнікаў,Ганна Станіславенка. Чакаецца відэасюрпрыз ад Анхелы Эспіносы Руіз.

Спецыяльны госць — гурт “Vuraj”.

Падзея ў Фэйсбуку

Арганізатар вечарыны — ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, партнёр — грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”


Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава Юліі Качур «Тое, што замкнёна ўнутры, цісне на рэбры цішыні» ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ