Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 - 14.09.2026 16:00 - 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36) 15 BYN
У чацвер, 16 ліпеня, у абласным краязнаўчым музеі ў межах фестываля мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» адкрываецца выстава «Марк Шагал. Над горадам».

Цэнтральным экспанатам стане адзін з самых вядомых твораў сусветнага мастацтва XX стагоддзя — карціна Марка Шагала «Над горадам» са збору Траццякоўскай галерэі.

Створаная ў 1914–1918 гадах карціна ўвасобіла ўнікальны мастацкі свет майстра, у якім рэальнасць злучаецца з успамінамі, марай і паэзіяй.

Нягледзячы на ўплыў ключавых мастацкіх плыняў пачатку XX стагоддзя — кубізму, экспрэсіянізму і футурызму, — Шагал выпрацаваў уласную непаўторную мову, заснаваную на глыбока асабістых вобразах і вечных чалавечых каштоўнасцях.

«Над горадам» — адзін з першых гімнаў кахання. У цэнтры кампазіцыі — сам мастак і яго жонка, якія лунаюць над Віцебскам. Каханне тут становіцца сілай, здольнай пераадолець зямное прыцягненне і любыя межы.

Экспазіцыю дапоўніць яшчэ адзін знакавы экспанат — «Партрэт Марка Шагала» (1914) Юдэля Пэна і аўтапартрэт першага настаўніка Шагала са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Уваход на вернісаж — толькі па запрашэннях.

Квіткі на наведванне выставы: для жыхароў Віцебска (па рэгістрацыі ў пашпарце) — 5 рублёў дарослым, 2,50 рублі школьнікам і студэнтам. Для астатніх наведвальнікаў — 15 рублёў дарослым, 7,50 рублі школьнікам і студэнтам.

Выстава працуе да 14 верасня.



Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

«Свята хлеба» ў «Суле»

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 (вул. Цэнтральная, 14В/3)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ