Творчая вечарына з удзелам Антаніны Хатэнкі і Яраша Малішэўскага

02.04.2019 18:00 - 18:00 музей В. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37) Бясплатнае

2 красавіка 2019 г. (аўторак) у музеі В. Бялыніцкага-Бірулі адбудзецца творчая вечарына з удзелам Антаніны Хатэнкі і Яраша Малішэўскага пад назвай “У весніцах вясны”.

Антаніна Хатэнка – беларуская паэтка, этнакльтуролаг, журналістка. Яраш Малішэўскі – прафесійны гісторык, экскурсавод, музыка, аўтар кніг пра народныя інструменты.

Паэзія і музыка будуць акаймоўваць нашу гаворку пра ўсё пракаветнае і бязмежна блізкае. Госці распавядуць пра вясновы абрадавы цыкл, пра існасць прыродна-людскую і ўсяго жывога. Пра тое, дзе і ў чым нашы продкі шукалі ратунак ад нядолі-нястачы фізічнай і духоўнай. Пра каранёвую сістэму самога Быцьця на гэтай зямлі.

Падзея ў Вконтакте.


Вам можа быць цікава

Выстава Антона Радзівонава «На хвалях жыцця» ў Гайнаўцы

20.08.2026 10:00 - 10.10.2026 17:00 Музей беларускай культуры (3 Maja 42)

Квіз «Шуфлядка» ў Варшаве

14.09.2026 (19:00 - 21:00) CHILLIN (Świętokrzyska 18)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Варшаве

22.09.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

Кніжны клуб у Брэсце абмяркуе Зарэцкага

25.09.2026 (18:30 - 20:30) Брэсцкі абласны краязнаўчы музей (К. Маркса, 60)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ