UZARI вяртаецца ў Юрмалу

20.07.2017 19:00 - 19:00 Канцэртная заля "Дзінтары" (Юрмала, Латвія) Бясплатнае

Беларускі выканаўца UZARI, лаўрэат юбілейнага дзясятага Міжнароднага конкурсу «Новая Хваля-2011» вяртаецца ў Юрмалу.

20 ліпеня ў канцэртнай зале Дзінтары грандыёзным канцэртам адкрыецца трэці Міжнародны фэст «Лайма Рандэву Юрмала 2017». На фэсце выступяць больш за сорак папулярных выканаўцаў і калектываў з розных краін. У гэты дзень, нароўні з эстраднымі ўдзельнікамі і сусветнымі зоркамі опернай сцэны, у суправаджэнні Ліепайскага Сімфанічнага аркестра, выступіць UZARI.

Нагадаем, што ў 2011 годзе UZARI выступаў у Дзінтары ў якасці канкурсанта «Новай Хвалі-2011». Як прызнаўся артыст, ужо тады ён бараніў права выконваць конкурсную песню на роднай мове. Так стары хіт «Лапці» ў выкананні UZARI запамятаўся не толькі гледачам, але і журы.

Фэст «Лайма Рандэву Юрмала» ўпершыню прайшоў у 2015 годзе. Сёлета фэст пройдзе ў трэці раз з 20 па 23 ліпеня. Сярод удзельнікаў – артысты – прадстаўнікі Латвіі, Расіі, Беларусі, Украіны, Казахстана, Швецыі ды іншых краін. Ужо цяпер вядома, што на сцэне канцэртнай залы «Дзінтары» выступяць: зоркі расійскай эстрады Валерый Меладзэ і Леанід Агуцін, Emin, Елена Ваенга, легенды грузінскай сцэны Вахтанг Кікабідзэ і Нані Брэгвадзэ. Свой удзел у фэсце пацвердзілі украінскія артысты Верка Сярдзючка, «Время и Стекло», «Freedom ballet», Патап і Насця. У фэсце таксама возьмуць удзел эстонскія выканаўцы, і, вядома, латвійскія артысты, сярод якіх улюбёныя музыкі – Інтарс Бусуліс і Яніс Стыбеліс.

Час выступу ўдакладняецца


Вам можа быць цікава

Выстава плакатаў «Si Vis Pacem Para Bellum» у Вільні

08.09.2026 11:00 - 13.09.2026 20:00 «Кропка» (Savičiaus g. 6)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Майстар-клас па стварэнні «відкоў» у Заслаўі

20.09.2026 (12:00 - 14:00) музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Мюзікл «NIE KABARET» у Варшаве

25.09.2026 (21:00 - 23:00) сядзіба BY TEATR (Konstruktorska 6a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ