“Вандроўная Кнігарня” ў Гальшанах

05.10.2019 13:00 - 16:00 Кнігабус (Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць) Уваход вольны

Мінская “Кнігарня Логвінаў” памяняла фармат працы і выправілася ў шырокі свет. З гэтай восені пачаўся маштабны праект “Вандроўная кнігарня”. Кнігарня прыўлашчыла сучасную традыцыю перасоўных бібліятэк, у якой літаратура і чытанне ёсць не толькі арганічным складнікам асабістага досведу, але і жыццёвым элементам грамадскага жыцця краіны. Логвінаўскія кнігары, прыхапіўшы кніжкі і аўтараў, плануюць у бліжэйшыя колькі гадоў на чатырох колах аб’ездзіць усю Беларусь: яе гарады, мястэчкі і вёскі.

Першы наш візіт – у Гальшаны з яго самым літаратурным замкам Беларусі, які ўжо даўно не чорны.

Такім чынам, субота, 5 кастрычніка, Гальшаны

13.00   Фотасесія дызайнерскага кнігабуса і яго пасажыраў на руінах Гальшанскага замка. Далучайцеся на сэлфі і экскурсію па кнігабусу!

14.00 – 16.30 Праграма “Вандроўнай кнігарні” (Замкавая 8)

14.10 Расповед пра сучасную беларускую літаратуру і яе прэміі з прадстаўніцай Рэспубліканскай грамадскай арганізацыі ПЭН-Цэнтр Ліляй Ільюшынай.

14.30 Сустрэча з Альгердам Бахарэвічам і прадстаўленне яго кнігі “Мае дзевяностыя”.

15.00 ”Навошта нам Гальшанскі Замак?”, дыскусія з рэстаўратарам Ігарам Раханскім і   пісьменніцай Ліляй Ільюшынай.

15.45 Майстар-клас па крэатыўным пісьме з Альгердам Бахарэвічам.

А таксама - гутарка з гасцямі ў нефармальнай абстаноўцы, бясплатны буфет, праца вандроўнай кнігарні, знаёмства з навінкамі сучаснай літаратуры.

Партнёры праекту: Беларускі ПЭН-Цэнтр, “Беларускі Калегіум”, “Цудоўня”


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ