Вечарына «Бельведэр Умястоўскіх» у Жамыслаўлі

20.09.2026 16:00 - 20:30 Сядзіба Умястоўскіх Бясплатнае
20 верасня, у нядзелю, сядзіба Умястоўскіх у Жамыслаўлі запрашае на мастацкую вечарыну «Бельведэр Умястоўскіх».

У праграме:

  • Прэзентацыя выставы Сяліма Ільясевіча, мастака з Іўя, этнічнага беларускага татарына, шляхецкага паходжання
  • Дэгустацыя пітнога мёду, рэканструкцыя рэцэпту графа Умястоўскага
  • Батлеечны спектакль «Палац з марамі» ад тэатрыка «Дом з марамі», створаны спецыяльна для палацу Умястоўскіх
  • Майстар-клас па танцах ад Геранёнскага ансамбля «Вечарынка»
  • Экскурсія і пачастунак ад палаца
  • Прыязджайце па натхненне, новыя знаёмствы і незабыўныя ўражанні ў адно з самых маляўнічых месцаў Беларусі.
  • Усе сабраныя сродкі пойдуць на падтрымку гісторыка-культурнай спадчыны.

Па запіс і падрабязнасці звяртайцеся ў дырэкт палаца.



Вам можа быць цікава

Вечарына памяці Сакрата Яновіча ў Беластоку

04.09.2026 (18:00 - 20:00) клуб Zmiana Klimatu (ul. Warszawska 6)

Імпрэза «Знойдзеная музыка» ў Лідскім замку (6+)

04.09.2026 (19:00 - 21:00) Лідскі замак (вул. Замкавая, 1)

Кветка-фэст у Гродне

05.09.2026 (12:00 - 18:00) (вуліца Ажэшкі)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ