Вечарына памяці Сакрата Яновіча ў Беластоку

04.09.2026 18:00 - 20:00 клуб Zmiana Klimatu (ul. Warszawska 6) Бясплатнае
У пятніцу, 4 верасня, у Беластоку адбудзецца вечарына памяці Сакрата Яновіча да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка.

Прапануюць звярнуцца да слоў і думак Сакрата Яновіча, да размоў пра культуру, літаратуру і нашае памежжа. Пабачыце фрагменты дакументальных фільмаў і працягнеце размову ў духу «Беларускага трыялога».

У дыскусіі, якую павядзе Катажына Савіцкая-Мяжынская, возьмуць удзел Лявон Баршчэўскі, Малгажата Дмітрук, Лёнік Тарасевіч і Мікола Ваўранюк.

Музычную атмасферу вечара створыць SK.EIN.

Сакрат Яновіч нарадзіўся 4 верасня 1936 года ў Крынках. Пісьменнік, публіцыст і перакладчык, ён больш за дваццаць кніг прысвяціў перадусім жыццю беларускай меншасці Беласточчыны, яе мове, памяці і пошукам уласнай ідэнтычнасці. Шмат гадоў быў звязаны з Тыднёвікам беларусаў у Польшчы «Ніва» і Беларускім літаратурным аб’яднаннем «Белавежа», займаўся грамадскай і палітычнай дзейнасцю. У апошнія дзесяцігоддзі яго родны дом у Крынках, вядомы як Villa Sokrates, стаў важным месцам сустрэч беларускай інтэлігенцыі — пісьменнікаў, мастакоў і навукоўцаў.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Лекцыя пра заслаўскую калекцыю маляванак у Полацку

29.08.2026 (15:00 - 17:00) музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я (вул. Войкава, 1)

Квіз «Скрынка» ў Вільні

29.08.2026 (17:00 - 19:00) Baltas Ūsas (Šv. Ignoto, 16)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ