Восеньскі баль у Мінску

11.10.2025 12:00 - 17:00 Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116) Бясплатна

У суботу, 11 кастрычніка, у Нацыянальнай бібліятэцы ладзяць восеньскі баль.


Найлепшыя паказальныя нумары, а таксама танцавальныя майстар-класы прапануюць танцоры ансамбля бальных і гісторыка-бытавых танцаў "Срэбны век" з Гомеля, клуба бальных і гісторыка-бытавых танцаў "Сябрына-Паланэз" з Бабруйска, аматарскага аб'яднання "Эліт Данс", мінскія танцавальныя аб'яднанні - калектыў свецкіх і бальных танцаў "Dancing time", аматарскі танцавальны калектыў "Мінская зорка" і студыя гістарычнай бальнай харэаграфіі "MON PLAISIR".

Па магчымасці арганізатары просяць наведвальнікаў прытрымлівацца бальнага дрэс-коду: сукенкі "ў падлогу" для жанчын і касцюмы для мужчын.

Акрамя відовішчных танцавальных нумароў гасцей чакае насычаная праграма ў бібліятэчных залах.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Віталь Рыжкоў у Браціславе

11.12.2025 (18:20 - 19:30) Bratislavska platfotma mladych (Štefánikova 35)

Кірмаш сучаснага мастацтва „Off Museum Art Fair“ у Мінску

13.12.2025 12:00 - 14.12.2025 20:00 Галерэя „Арт Фабрыка“ (вул. Свярдлова, 2)

Калядны Вайцюшкевіч ва Уроцлаве

18.12.2025 (19:00 - 21:00) Pub Salonik (ul Braniborska 2/10)

Навагоднія майстар-класы ў Мірскім замку

25.12.2025 12:00 - 27.12.2025 13:00 Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ