Фонд Tutaka перавыдаў кнігу паэзіі Віталя Рыжкова

Трэцяе выданне зборніка паэзіі Віталя Рыжкова «Дзверы, замкнёныя на ключы» выйшла ў выдавецкай агенцыі «Экапрэс» пры падтрымцы фонду Tutaka. 

image.png

Кніга «Дзверы, замкнёныя на ключы» ўпершыню пабачыла свет у 2010 годзе ў выдавецтве «Логвінаў» (кніга+аўдыё) і здабыла лаўрэацтва ў прэміі «Дэбют» імя М. Багдановіча.

Першы наклад яе быў цалкам распрададзены за некалькі месяцаў. Перавыданне кнігі, пашыранае і дапоўненае, з’явілася ў украінскім выдавецтве «Крок» у калекцыі «Профілі» ў 2014, яно таксама было распрададзена цягам некалькіх месяцаў.

Крытыка няўхвальна адгукалася пра абсцэнную лексіку, прыстуную ў паэзіі Рыжкова, пры гэтым адзначаючы высокі ўзровень версіфікатарскага майстэрства аўтара і унікальнасць паэтычнай інтанацыі.

У 2025 годзе пры падтрымцы фундацыі TUTAKA пабачыла трэцяе выданне кнігі Віталя Рыжкова, — адзначаецца ў анатацыі да новага выдання.

Вершы з гэтай кнігі і не толькі можна будзе пачуць падчас паэтачнага стэндапу «Прэзентацыя», з якім Віталь Рыжкоў выступіць у розных краінах Еўропы. Пказы монаспектакля запланаваныя ў гарадах Польшчы, Германіі, Чэхіі, Аўстрыі, Нідэрландаў, Эстоніі, Кіпра, Швецыі, Нарвегіі і Даніі. Сачыць за раскладам выступаў можна на старонцы Віталя ў Фэйсбуку.

vital-ryzkou-02.jpgВіталь Рыжкоў. Фота: johnny_cosmic

Віталь Рыжкоў — лаўрэат шэрагу прэстыжных літаратурных узнагарод, лічыцца адным з вядучых галасоў свайго пакалення. Ягоныя вершы ў сваёй творчасці выкарыстоўваюць такія артысты як Зміцер Вайцюшкевіч, Lear, Nizkiz і Dziecuki.