У Беластоку пачаўся збор сродкаў на выданне кнігі «Могілкі беларусаў Падляшша»

У Беластоку стартаваў збор сродкаў на выданне кнігі «Могілкі беларусаў Падляшша» — даследавання, прысвечанага пахавальным помнікам, як прасторы памяці і ідэнтычнасці беларусаў рэгіёна.

«Mohilki bielarusaŭ Padliašša»

Аўтарка кнігі — Вольга Сямашка, даследчыца гісторыі і культуры, магістр у галіне аховы культурнай спадчыны.

Праца стала вынікам шматгадовых палявых даследаванняў і ўтрымлівае больш за 700 старонак і 300 фотаздымкаў, а таксама каталог 28 падляшскіх могілак.

Кніга напісаная навукова-папулярнай мовай і паказвае, як памяць пра продкаў аб’ядноўвае аўтахтонных беларусаў і дыяспару, ствараючы жывую культурную сувязь праз пакаленні.

Сродкі пойдуць на вёрстку, друк і апраўленне 200 асобнікаў.

Цана аднаго асобніка — 92,15 зл.

Падтрымаць праект можна праз платформу Zrzutka.pl