Выстава «Адкуль родам знакі на нашых ручніках? Ад „козліка“ да „яблака“» ў Гомелі

13.06.2025 - 03.08.2025 16:00 - 18:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а) 5 рублёў



У пятніцу, 13 чэрвеня, у філіяле Веткаўскага музея адкрываецца выстава «Адкуль родам знакі на нашых ручніках? Ад „козліка“ да „яблака“»





У межах праекта «Адкуль родам знакі на нашых ручніках» музей знаёміць гледачоў з багацейшым арнаментальным фондам, што захаваўся на тэкстылі Пасожска-Падняпроўскага рэгіёна. 

Гэтым разам размова пойдзе пра адзін з самых архаічных знакаў нашай традыцыі — касы крыж. 

Цесна звязаны з культам нівы, ён можа абазначаць працэс узворвання, памнажэння, або — знак агароджы, абмежавання, закрывання. 

Аднак, маючы выразную прыналежнасць да земляробства, касы крыж сягае сваімі каранямі ў глыбокую даўніну першабытных паляўнічых і збіральнікаў. Пераважная большасць традыцый, якія мы паспелі зафіксаваць, дае гэтаму знаку дастаткова зняважлівую, на першы погляд, назву «казёл».

 Але чаму тады касы крыж амаль заўжды ідзе ў пары з ромбам — не менш архаічным знакам зямлі? 

 Ці не пра гэта гаворыць нам тэкст агульнавядомай калядкі «Дзе каза ходзіць, там жыта родзіць»? 

 І пры чым тут, урэшце «яблак»? 


Пра гэта і распавядзе выстава. 


Уваход на адкрыццё вольны. 



Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ