Выстава аўтарскай лялькі Сяргея Драздова «Мужчынскі погляд»

20.05.2017 10:00 - 10:00 Музей "Дом Ваньковічаў" (Інтэрнацыянальная, 33А) па білеце ў музей

20 мая 2017 г. у музеі «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX ст.» адкрыецца выстава аўтарскай лялькі Сяргея Драздова «Мужчынскі погляд».

Сяргей Драздоў нарадзіўся ў Ленінградзе, скончыў Ленінградскі горны інстытут. У 2001 годзе пераехаў у Беларусь, працаваў у сферы будаўніцтва, займаўся дызайнам, каваннем.

Тры гады таму Сяргей захапіўся стымпанкам (стымпанк, або парапанк – кірунак навуковай фантастыкі, які мадэлюе цывілізацыю, у дасканаласці засвоіўшы механіку і тэхналогіі паравых машын). Гэтае захапленне і прывяло яго ў свет лялек. Сяргей стварае цэлыя кампазіцыі лялек, механічныя мініяцюры, гістарычныя замалёўкі.

Сяргей – чалавек шматгранны. Сярод яго прац ёсць таксама мадэлі аўтамабіляў на радыёкіраванні і аксэсуары, якія пацешаць самых патрабавальных модніц. А з нядаўніх часоў майстар суправаджае ўсе свае працы невялікімі гісторыямі: «Запіскі пра маіх знаёмых».

Выстава будзе працаваць да 20 ліпеня 2017 г. Уваход на выставу па білеце ў музей.

Даведкі па тэл.: (017) 327 88 78, а таксама на старонцы ў фэйсбуку.

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Беларусь. Культурны ландшафт» у Мінску

09.07.2026 10:00 - 25.08.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Карнавал весялосці ў Воранаве

22.08.2026 (12:00 - 16:00) Гарадскі парк (летняя эстрада)

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ