Выстава «Фрыда» у Мінску (12+)

14.02.2025 - 09.03.2025 11:00 - 21:00 палац мастацтва (вул. Казлова, 3) ад 14 рублёў



 Ад 14 лютага ў палацы мастацтваў працуе выстава «Фрыда».





Гэта другая частка двухмесячнага фестываля FARBA Fest (першая была пра Ван Гога, вы памятаеце).


Праект «Фрыда»
 — гэта выстава, дзе сучасныя мастакі пераасэнсоўваюць творчасць выбітнай мексіканскай мастачкі — Фрыды Кала.

Экспазіцыя раскрывае ключавыя аспекты, звязаныя з творчай спадчынай і жыццём Фрыды: тэмы фізічнага болю, траўміруючага вопыту, кахання, нацыянальнай ідэнтычнасці, смерці і жанр аўтапартрэта.

Аснову экспазіцыі складуць працы беларускіх аўтараў, якія выкарыстоўваюць разнастайныя мастацкія медыя — ад жывапісу і графікі да лічбавага мастацтва і інсталяцый.

Кульмінацыяй праекту стане імерсіўны фільм «Viva la Frida», які праецыруецца на множныя паверхні, што дазваляе цалкам пагрузіцца ў тое, што адбываецца.

Наведвальнікі таксама змогуць прайсці тэматычны квэст, а ўнутры выставачнай прасторы знойдуць фотазоны, якія ідэальна падыходзяць для яркіх кадраў.



Квіткі: 20 рублёў поўны, 16 рублёў студэнцкі, 14 рублёў — школьнікам і пенсіянерам. Вы можаце набыць іх у касе палаца альбо па спасылцы.


Выстава працягнецца да 9 сакавіка.




Вам можа быць цікава

Выстава Дар’і Пунтус «Sancta Natura» ў Мінску

22.05.2026 18:00 - 21.06.2026 18:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Фотакніжны клуб у Варшаве

10.06.2026 (19:00 - 21:00) Duży Pokój (ul. Warecka 4/6 (уваход з ul. Kubusia Puchatka))

Саша Філіпенка ў Беластоку

15.06.2026 (18:00 - 20:00) Chill Time Club (ul. Św. Rocha 5, 32)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ