Выстава скульптуры «Архіў» у Мінску

07.02.2025 - 02.03.2025 11:00 - 20:00 палац мастацтва (вул. Казлова, 3) 10 рублёў
 

У пятніцу, 7 лютага, у палацы мастацтваў пачынае працу выстава скульптуры «Архіў» з калекцыі Саюза мастакоў.




Рэдкая магчымасць убачыць скульптурную частку «залатога фонду» ў рамках адзінай тэматычнай экспазіцыі, падрыхтаванай секцыяй скульптуры Беларускага саюза мастакоў. 

У экспазіцыі — творы як малавядомых ці незаслужана забытых аўтараў, так і мастакоў знакавых для беларускага выяўленчага мастацтва, для фарміравання і развіцця нацыянальнай мастацкай і мастацка-педагагічнай школы. 

Творы ахопліваюць перыяд 1950-1980-х гг. У свой час яны былі закуплены і сталі часткай калекцыі Саюза мастакоў. 

Асноўная накіраванасць скульптурных работ — рэалістычнае адлюстраванне рэчаіснасці праз партрэт, фігуратыўную жанравую або алегарычную кампазіцыю. 

Квіткі — поўны 10 рублёў, ільготны 5 рублёў.

 

Вам можа быць цікава

Фотавыстава Вольгі Завержанец «Transition» у Пізе

18.01.2025 21:00 - 21.02.2025 20:00 Aorta Social Art (Corso Italia 146)

Монаспектакль «Страта» ў Варшаве

09.02.2025 (20:00 - 22:00) прастора МІТ (Stalowa 36)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ