Фотавыстава Вольгі Завержанец «Transition» у Пізе

18.01.2025 - 21.02.2025 21:00 - 20:00 Aorta Social Art (Corso Italia 146) Бясплатнае
 

У суботу, 18 студзеня, у Пізе адкрываецца фотавыстава Вольгі Завержанец «Transition».




Выстава паглыбляе гледача ў прастору, дзе бачнае і нябачнае зліваюцца, мінулае пераплятаецца з сучаснасцю. Фатографка стварае працы, якія адлюстроўваюць моманты пераходу паміж рэальнасцямі. 

Выкарыстоўваючы смалу акацыі, яна пераносіць старыя фатаграфіі на паперу, захоўваючы ў іх цяпло і глыбіню ўспамінаў. 

Гэтыя здымкі — яе асабісты спосаб злучыцца з тымі, каго ўжо нельга абняць. Смала, нібы бурштын, фіксуе моманты, а графіт, які лёгка сцерці, нагадвае аб далікатнасці памяці.

 Адмысловае месца ў праекце займае бурштын. Упрыгожванні бабулі Вольгі сталі сімвалам часу, памяці і сувязі паміж пакаленнямі.

 Для спадарыні Вольгі гэтая выстава глыбока асабістая: за апошнія гады яна страціла сына і мужа. 

У іх сям’і птушкі былі сімвалам іх саміх, але зараз двое з іх «паляцелі». Птушкі сталі яе сталымі спадарожнікамі, быццам прыносячы з сабой душы якія пайшлі. У многіх культурах птушкі звязваюць жывых з замагільным светам, і гэты матыў праймае ўвесь праект.

 Выстава расказвае пра крохкую мяжу паміж тымі, хто застаўся, і тымі, хто сышоў, але працягвае быць побач — ва ўспамінах, ветры і птушыных песнях. 

Выстава дапоўнена віртуальнай рэальнасцю (VR-сусветы Антона Маарангама), водарамі ад Tiaré Pisa і музычным суправаджэннем японскай артысткі Amy & her quiet experiments. 


Выстава працуе па 21 лютага штодня з 12:00 да 20:00. 




Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Спектакль «Бежанцы 1915» у Тыкоціне

05.07.2026 (17:00 - 19:00) Salon pod Sowami (ul. Poświętna 4)

Купалле пад Мінскам

05.07.2026 (18:00 - 22:00) загарадны клуб «Фестывальны» (Ракаўскі с/с)

Вандроўка з Мінска па Паўночнай Стаўбцоўшчыне

18.07.2026 (09:00 - 19:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ