Монаспектакль «Страта» ў Варшаве

07.06.2025 18:00 - 20:00 Prаstora (ul. Hoża 41, lok. 2) данат у 80 злотых



У суботу, 7 чэрвеня, Андрэй Саўчанка з Тутэйшага тэатра грае ў Варшаве монаспектакль «Страта» ў тэхніцы ready-made.




«Я хачу распавесці вам некалькі гісторый стратаў. Або пра страты гэтых гісторый...» 


Аднойчы рэжысёр Андрэй Саўчанка знайшоў ля дваровага гарадскога сметніка старую валізку, ў якой апынуўся стос разарваных фотаздымкаў. Чыйсьці сямейны архіў. 


Далейшае жыццё знаходкі — ў першай гісторыі «Памяць». Другая частка, «Дом», — гісторыя пра дзедаўскі маёнтак, спалены маланкай. 


Калі чалавек губляе нешта, страта моцна б’е, ўзрушвае. Унутраны ператрус пераарганізоўвае ўласную сістэму асобы — і з’яўляюцца новыя думкі, накірункі, па якіх ты можаш ісці.

 Асновай тэхнікі ready-made, у якой пастаўлены спектакль, з’яўляецца трансфармацыя ўтылітарных рэчаў у твор мастацтва і пошук іх новага жыцця.

 Так, валізка з фатаграфіямі і элементы-артэфакты сельскай хаты, якія ўдалося перавезці ў Варшаву, жывуць і ўтрымліваюць памяць на сцэне.




Уваход — данат у 80 злотых. Рэгіструйцеся па спасылцы. 





Вам можа быць цікава

Выстава «Строй» у Супраслі

11.09.2026 18:00 - 27.11.2026 17:00 Biblioteka Publiczna w Supraślu (Sala Guliwer) (ul. Cieliczańska 1)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

21.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Спектакль «Наступны прыпынак» у Варшаве (16+)

26.09.2026 19:00 - 27.09.2026 21:00 Teatr Potem-o-tem (ul. Nowolipki 2/2a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ