Выстава "Таямнічыя сны Лізы Лянкевіч" у Кракаве

07.03.2026 - 11.04.2026 18:00 - 22:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6) Бясплатна

У суботу, 7 сакавіка, у Кракаве адкрываецца выстава „Tajemnicze sny Lizy Liankevich”.


Гэты аыстава пра ўнутраную свабоду і пра тое, як уяўленне вяртае нам сувязь з рэальнасцю: праз сімвалы, памяць, міфалогію і гульню паміж "бачным" і "тым, што адчуваецца".

У працах мастачкі адчуваецца сталы рух і пошук: змена тэхнік (акварэль, туш, калаж, лічбавы жывапіс), любоў да невідавочных рашэнняў і нежаданне паўтарацца. Гэтую мастацкую мову сфарміравала не толькі акадэмічную адукацыю, але і досвед манументальнай працы і іканапісу - таму нават фантазійныя вобразы гучаць пераканаўча і "сур'ёзна", як асабістая міфалогія.

Назва выставы адсылае да фільма-ўспаміну "Сны" Акіры Курасавы -да дзіцячага адчування свету, дзе сон не ўцёкі, а ключ.

На вернісажы вас чакае джаз-сэт.

Па серадах будуць куратарскія дні (наведванне выставы): 11, 18, 25 сакавіка, 1 і 8 красавіка з 15:00 да 19:00.

Працуе выстава да 11 красавіка.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Паша Крывец у Вене

15.04.2026 (19:00 - 21:00) Grnd Restaurant (Kärntner Str. 61)

Прэзентацыя кнігі «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак» у Віцебску

16.04.2026 (12:30 - 14:30) канферэнц-зала віцебскай абласной бібліятэкі (вул. Леніна, 8а)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

26.04.2026 (11:00 - 16:00) сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11)

Спектакль «Валізка» ва Уроцлаве

08.05.2026 (19:00 - 21:00) Centrum Kultury Nowy Pafawag (Chociebuska 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ