Выстава "Восеньскі Салон. Постскрыптум" у Мінску

29.10.2025 - 09.11.2025 19:00 - 20:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3) 10 рублёў

Калі вы не паспелі на "Восеньскі Салон", то можна заскочыць у апошні вагончык: у сераду, 29 кастрычніка, Палацы мастацтваў адкрываецца выстава маладых беларускіх мастакоў - пераможцаў "Восеньскага салона".



Творы Юліі Цярэшкі, Максіма Карасцялёва, Алесі Скарабагатай, Фёдара Шурмёлева, Анастасіі Чадзій, Юліі Дранец, Вікторыі Старавойтавай і іншых аўтараў можна пабачыць да 9 лістапада.

На адкрыцці выставы пройдзе ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў, на якой куратар Восеньскага Салона Аляксандр Зінкевіч уручыць дыпломы ўдзельнікам выставы пераможцаў.

У экспазіцыі - творы 50 мастакоў, за якіх наведвальнікі выставы Восеньскі Салон з Белгазпрамбанкам галасавалі найбольш актыўна. 

Зала падзелена па намінацыях, згодна з якімі былі ўзнагароджаны аўтары: жывапіс, графіка, скульптура, інсталяцыя, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і фатаграфія.


Куратары - Аляксандр Зінкевіч і Кацярына Янкоўская.

Квіткі - 10 рублёў поўны, 5 рублёў ільготны.


Вам можа быць цікава

Выстава «Архіў. Прастора паміж...» ў Мінску

04.09.2025 18:00 - 23.11.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Выстава "Андрэй Бембель. Шляхамі эпохі" ў Мінску

30.10.2025 17:00 - 14.12.2025 18:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 2)

Вечар памяці Рамана Бандарэнкі ў Сан-Францыска

12.11.2025 (19:00 - 20:00) паведамяць па рэгістрацыі

Кніжны стэндап Дзяніса Дудзінскага ў Вільні

15.11.2025 (17:30 - 19:00) Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ