Выстава «Я хачу дадому» ў Вільні

01.06.2023 - 15.06.2023 18:00 - 20:00 Цэнтр беларускай супольнасці і культуры (Vilniaus g. 20) Бясплатнае


У чацвер, 1 чэрвеня, у Вільні адкрываецца выстава «Я хачу дадому», якую ладзіць арт-суполка Heartbreaking Performance Art Group.



Дата: 1 чэрвеня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Цэнтр беларускай супольнасці і культуры, Vilniaus g. 20, Вільня


Акрамя фотачак Мінска ад беларускіх фатографаў у эміграцыі зможаце слухаць саўндскейп Менску, пабачыце AR аб’екты, паглядзіце фільм, зможаце пакутаваць у Пакоі Спакою і нават... забраць Мінск дадому — у выглядзе паштовак і альбому Take Minsk Home.

На адкрыцці вас чакае:

куратарская экскурсія па выставе

сумесны прагляд кранальнага фільма пра беларусаў Варшавы у эміграцыі

дыскусія

прэзентацыя фотаальбома


Працуе выстава па 15 чэрвеня.


Уваход вольны!




Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Выстава Віктара Мікіты «Аб сваім» у Магілёве

28.08.2026 15:00 - 17.09.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Цюрыху

13.09.2026 (18:00 - 20:00) Punto de Encuentro (Josefstrasse 102)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ