Выстава «Жарсці па архітэктуры» ў Брэсце

28.03.2025 - 22.05.2025 17:00 - 18:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В,) 7 рублёў



У Мастацкім музеі Брэста адкрылася выстава «Жарсці па архітэктуры».






Праект накіраваны на тое, каб сімвалічнымі, эмацыйнымі сродкамі паказаць разнастайнасць архітэктурных стыляў і формаў.

Выстава заклікана выклікаць у чалавека эмацыйнае перажыванне прасторы, архітэктурнага стылю ці нават цэлай эпохі.

Для гэтага выкарыстаны розныя прыёмы, характэрныя для сучаснага мастацтва, розныя метады ўздзеяння на гледача — гук, прасторавыя аб’екты, відэа-арт і творы мастацтва сучасных беларускіх аўтараў у розных тэхніках, якія складаюць аснову экспазіцыі, а таксама Брэстчына вачыма нейрасетак і нават інтэрактыўныя карціны з эфектам дапоўненай рэальнасці.

Кульмінацыяй праекта стане фільм «Свет вачыма Гаўдзі».

Ён падорыць вам магчымасць інакш зірнуць на самыя вядомыя працы геніяльнага іспанскага мастака Антоніа Гаўдзі.


Акрамя іншага вас чакае тэматычны квэст па экспазіцыі.


Выстава будзе працаваць да 22 траўня.




Вам можа быць цікава

Юбілейная выстава Леаніда Данэлія ў Мінску

02.09.2026 10:00 - 15.09.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Арт-маркет у Варшаве

12.09.2026 (10:00 - 18:00) Sala Cosmo (Sokołowska 9/U13)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Мюнхене

14.09.2026 (19:00 - 21:00) Parse Taste&Thought | The Book Store (Schwanthalerstrasse, 137)

Вечар джазу ў Мінску

19.09.2026 (17:00 - 19:00) музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ