Выстава «Зямля Леанiда Левіна» ў Мінску

04.04.2024 - 11.05.2024 17:00 - 19:00 музей Янкі Купалы (вул. Янкі Купалы, 4) Бясплатнае
 

У чацвер, 4 красавіка, у музеі Янкі Купалы адкрываецца выстава «Зямля Леанiда Левіна», якую музей ладзіць сумесна з Творчай майстэрняй архітэктара Леаніда Левіна.




Дата: 4 красавіка

Час: 17.00

Месца: музей Янкі Купалы, вул. Янкі Купалы, 4, Мінск 



Праект прысвечаны памяці заслужанага архітэктара Рэспублікі Беларусь Леанiда Левіна (1936–2014). 


37 гадоў ён працаваў у Мінскпраекце. Метро «Плошча Леніна» і «Няміга», рэгенерацыя Траецкага і Ракаўскага прадмесцяў, Верхняга горада — у яго скарбонцы. 


Выстава прымеркавана да 75-годдзя парка імя Янкі Купалы, дзе насустрач гасцям крочыць Пясняр, струменіць фантан «Вянок». 

На вернісажы куратарскую экскурсію правядзе дачка архітэктара Галіна Левіна.


 Выстава працуе па 11 траўня.






Вам можа быць цікава

Выстава «Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы» ў Мінску

21.08.2026 10:00 - 04.10.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (пераходная галерэя) (К. Маркса, 24)

Выстава Міхаіла Казлякоўскага «Імёны» ў Брэсце

10.09.2026 18:00 - 24.09.2026 19:00 гарадская бібліятэка імя Пушкіна (б-р Шаўчэнкі, 3)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Майстар-клас па стварэнні «відкоў» у Заслаўі

20.09.2026 (12:00 - 14:00) музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ