Як малявалі бітвы?

09.01.2024 19:00 - 21:00 Хаб «Новая зямля» (Wyszyńskiego, 6A) Бясплатнае

Раскажа (і пакажа!) 9 студзеня гісторык Мікола Волкаў на лекцыі «Баталістыка ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVI–XVIII стст.»


Дата: 9 студзеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Хаб «Новая зямля» (Wyszyńskiego 6A), Беласток

Здабыццё перамогі ў бітве было толькі часткай поспеху. У эпоху Вялікага Княства Літоўскага важным элементам ваеннай перамогі было яе ўслаўленне. Адным з элементаў гэтай практыкі была баталістыка — жанр жывапісу, прысвечаны тэмам вайны і ваеннага жыцця.

Нягледзячы на невялікую колькасць захаваных карцін гэты жанр быў дастаткова развіты на нашых землях, а адлюстраванні ваенных падзей XVI–XVIII стст. адкрываюць для нас яскравыя вобразы мінулага.

Уваход вольны, ахвяраванні вітаюцца.


Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Выстава Антона Радзівонава «На хвалях жыцця» ў Гайнаўцы

20.08.2026 10:00 - 10.10.2026 17:00 Музей беларускай культуры (3 Maja 42)

Выстава «Прагулкі па Мінску: замалёўкі і ўспаміны» ў Мінску

04.09.2026 12:00 - 13.09.2026 20:00 галерэя «Арцель» (Незалежнасці 58/1-6)

Начны забег па беларускім скансэне ў Азярцы

12.09.2026 17:00 - 13.09.2026 00:30 музей народнай архітэктуры і побыту

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ