Начны забег па беларускім скансэне ў Азярцы

12.09.2026 - 13.09.2026 17:00 - 00:30 музей народнай архітэктуры і побыту Бясплатнае
У ноч з 12 на 13 верасня ў музеі народнай архітэктуры і побыту, што ў Азярцы пад Мінскам, адбудзецца забег.

Гэта будзе начны трэйл (бег па грунтавых дарожках і сцежках), які падыдзе і дасведчаным спартоўцам, і аматарам, і пачаткоўцам. Патрэбны толькі ліхтарык!

Маршрут пракладзены сярод самых прыгожых помнікаў драўлянага дойлідства — старажытных сядзіб, школ, цэркваў, млыноў, а яшчэ крыху па навакольных лугах і гаях, па абрывістых берагах вадасховішча Пціч.

Гэтым разам будуць і ўпадабаныя ўсімі дыстанцыі, і навінкі:

  • Юніёрскі забег — 2 км
  • Сямейны забег — 1 км
  • Дзіцячы забег — 0,5 км
  • Дарослыя забегі — 5 і 10 км

Гэта дабрачынны забег. Кожны ўдзельнік робіць свой уклад у развіццё музея, а сабраныя стартавыя узносы перададуць музею.

Рэгістрацыя, правілы, трэкі — усё па спасылцы



Вам можа быць цікава

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

PRAMIEŃ ва Уроцлаве

29.08.2026 (20:00 - 22:00) Stary Klasztor (ul. Purkyniego 1)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Гданьску

29.09.2026 (19:00 - 20:40) Teatr Szekspirowski (Wojciecha Bogusławskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ