«Ёсць праблема». Анлайн-майстар-клас па напісанні зваротаў у дзяржорганы

12.04.2022 19:00 - 21:30 анлайн Бясплатнае

12 красавіка адукацыйная ініцыятыва «Навука па-за сабой» з Віцебска ладзіць анлайн майстар-клас, на якім навучаць правільна і дзейсна пісаць звароты ў дзяржорганы, каб вырашаць камунальныя і грамадскія праблемы.



Дата: 12 красавіка

Час: 19.00 (час мінскі)

Месца: Zoom

У якім выглядзе аформіць зварот? Як абраць адрасата? Як выказаць сутнасць праблемы і пра што не забыцца ўказаць? Каб даведацца адказы на пытанні і паспрабаваць самому аформіць зварот па тэме, якая вас хвалюе, далучайцеся да канферэнцыі.

Вядучая — экалагічная актывістка Марына Дубініна. Сумесна з жыхарамі Сельгаспасёлка Марына захавала сквер Катоўка ў Мінску, дапамагла жыхарам Маладзечна перанесці будаўніцтва свінакомплексу.

Таксама Марына кансультавала шэраг ініцыятыў, якія баранілі свае экалагічныя правы і інтарэсы і дапамагала весці камунікацыю з чыноўнікамі, была арганізатаркай школы экаправаабаронцы.

Удзел бясплатны. Рэгістрацыя па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Канферэнцыя па беларусазнаўстве ў Лондане

08.05.2026 10:00 - 09.05.2026 20:00 UCL Institute of Education (20 Bedford Way)

«Мова Нанова» ў Рызе

09.05.2026 (12:00 - 14:00) (E. Smiļģa iela 46-315 (уваход з боку вуліцы Smiļģa, дзе бібліятэка))

Вандроўка па Стаўбцоўшчыне з Мінска

10.05.2026 (09:00 - 18:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ