Вандроўка па Стаўбцоўшчыне з Мінска

10.05.2026 09:00 - 18:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) 100 рублёў

 

У нядзелю, 10 траўня, музей Якуба Коласа запрашае ў вясновую вандроўку па Стаўбцоўшчыне





Прапануюць разгадваць таямніцы незнаёмых Стоўбцаў: 

 Які чорт пакінуў «Чортаў камень»? 

 Дзе знаходзіцца самы авангардны будынак Стоўбцаў? 

 Дзе пахаваныя бацькі Якуба Коласа? 

 Дзе Мікалай Крыштаф Сіротка заснаваў касцёл, які дайшоў да нашых часоў? 

 Што за людзі жылі на Стаўбцоўшчыне ў 19ст.? 

Вас чакае пешаходная экскурсія па Стоўбцам, наведванне Новага Свержня, сядзібы Акінчыцы, Чортавага каменя, могілак, дзе пахаваныя бацькі і родныя Якуба Коласа. 

Не забудзьцеся ўзяць з сабою перакус. 


Квіткі — 100 рублёў. Просяць поўную перадаплату. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Вечары Велікодных віншаванняў у Мінску

10.04.2026 19:30 - 29.05.2026 21:00 Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ