Заўзеем за нашых: беларуская футбольная каманда грае ў Варшаве

08.08.2023 20:30 - 22:00 (Lazienkowska 3) Бясплатнае

У аўторак, 8 жніўня, беларуская футбольная каманда «Пагоня Варшава/Team Ivulin» дэбютуе ў ІІ кваліфікацыйным раўндзе Кубка Польшчы па футболе.



Дата: 8 жніўня

Час: 20.30 (час мясцовы)

Месца: Lazienkowska 3 (уваход праз паркінг каля Заходняй трыбуны галоўнага стадыёна), Варшава 


Граць будуць супраць польскай каманды «Victoria Zerzeń». Гэта стане першай гульнёй хлапцоў на прафесійным узроўні. 

Каманда, якая складаецца выключна з беларускіх гульцоў, атрымала дазвол на ўдзел у Кубку Польшчы ад Польскага футбольнага саюзу!

«Пагоня Варшава» была створана ў 2022 годзе і правяла шмат аматарскіх матчаў і нават турніраў у падтрымку беларускіх палітвязняў. 

То прыходзьце падтрымаць сваіх! Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Чытанкі для дзетак па-беларуску ў Сіэтле

12.09.2026 (11:30 - 12:30) Lake Hills Libary (15590 Lake Hills Blvd)

Восеньскі баль ля Ратушы ў Віцебску

12.09.2026 (14:00 - 17:00) дворык Ратушы (вул. Леніна, 36)

Свята «І ў клёцак ёсць душа» пад Шаркаўшчынай

13.09.2026 (14:00 - 16:00) сельскі дом культуры

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ