Зімовы канцэрт гурта Vuraj!

20.12.2017 19:00 - 19:00 Клуб BRUGGE (Партызанскі пр-т, 6А) ад 10 рублёў

20 снежня этна-гурт Vuraj запрашае ўсіх на незвычайны зімовы канцэрт, каб разам адсвяткаваць важную дату ў сваёй музычнай кар’еры.

7 год на сцэне. 7 год пошукаў. 7 год глыбокай асэнсаванай працы з беларускім фальклорам.

Музыкі рыхтуюць цікавую і насычаную праграму, складзеную з песень розных часоў, а таксама новыя творы.

https://www.youtube.com/watch?v=HAgkHSsmNe8

«Фішка» вечара – удзел аўтэнтычнага калектыва з Палесся (в. Дзятлавічы), які выступіць з Vuraj на адной сцэне. У жывым выкананні прагучаць старадаўнія песні ў першапачатковым выглядзе і з вурайскім аздабленнем.

Вас чакае святочная зімовая атмасфера беларускага Палесся і Поўначы, таямніцаў і чараў, музыкі і фальклору.

Канцэрт адбудзецца ў клубе BRUGGE (Партызанскі пр-т, 6А). Пачатак а 19-й.

Квіткі:
Першыя 50 квіткоў – 10 рублёў (запіс: https://vk.com/topic-156602262_36337180 )

Папярэдні продаж – 15 рублёў.

У дзень канцэрта – 20 рублёў.

Квіткі анлайн: http://afisha.bycard.by/performance/zimovy_kancert_gurta_VURAJ
Замовіць па тэлефоне: +37525 9969376.

Сачыць за навінамі канцэрта можна праз суполкі «УКантакце» і Facebook.

 

 

 

 


Вам можа быць цікава

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава «Каб адчуваць» у Брэсце (12+)

25.07.2026 11:00 - 16.08.2026 19:00 выставачная зала Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра (вул. Савецкая, 54)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ