Зміцер Вайцюшкевіч. Прэзентацыя новага альбома «Люблю» на вершы Маякоўскага

02.11.2018 19:00 - 19:00 Прастора ОК16 (вул. Кастрычніцкая, 16) Бясплатнае

2 лістапада ў Мінску Зміцер Вайцюшкевіч ладзіць канцэртную прэзентацыю новага альбома «Люблю» на вершы Уладзіміра Маякоўскага. Сёння адбылася прэм’ера песні «Паслухайце» з яго, напісанай на беларускі пераклад аўтарства Рыгора Барадуліна.

– Калі выйшаў мой першы альбом на вершы Маякоўскага ў 2005 годзе, Барадулін мяне спытаў, чаму я не скарыстаў нідзе беларускія пераклады. А я проста неяк не падумаў, што яны ёсць! І вось гэтым разам узгадаў, зрабіў – вельмі такі пранікнёны і светлы тэкст, які хацелася дапоўніць адпаведнай музыкай, – распавядае Вайцюшкевіч.

Пераклад «Паслухайце» быў зроблены Рыгорам Барадуліным яшчэ на пачатку 80-х і выдадзены ў аднайменным зборніку. Акрамя гэтай кампазіцыі на альбоме «Люблю» будзе яшчэ адна песня на беларускай – «Размова з фінінспектарам аб паэзіі» ў перакладзе Віталя Рыжкова.

Канцэртная прэзентацыя дыска адбудзецца ў зале «ОК16» (вул. Кастрычніцкая, 16). На сцэну Вайцюшкевіч гэтым разам выйдзе з Apple Tea, Аляксандрам Шувалавым і іншымі ўдзельнікамі праекта. У першай частцы прагучыць новы альбом, у другой – лепшыя песні з іншых дыскаў Вайцюшкевіча. Квіткі: ад 24 да 33 рублёў на сайце і ў касах Kvitki.by. Пачатак у 19:00. Даведка: (033) 661 14 32.


Вам можа быць цікава

Саша Філіпенка ў Кёльне

25.06.2026 (19:00 - 21:00) Kultur- und Integrationszentrum Phoenix (Dechenstr. 20)

Фэст гістарычнай рэканструкцыі «Плоская гара» ў Віцебску

27.06.2026 11:00 - 28.06.2026 16:00 парк Мазурына (вул. Мазурынская, 1)

Творчая сустрэча з Колем Сулімай у Кракаве

27.06.2026 (18:00 - 20:00) GUTENBERG CLUB (Łobzowska 15-15 (4 паверх))

Купалле пад Тбілісі

27.06.2026 (18:00 - 20:00) (Асурэці)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ