Зміцер Лукашук прэзентуе кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне» ў Цюрыху

08.02.2025 14:00 - 16:00 Punto de Encuentro (Josefstrasse, 102) Бясплатнае

У суботу, 8 лютага, Зміцер Лукашук прэзентуе ў Цюрыху трэці том кнігі, прысвечанай нацыянальнай ідэі, — «Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне».




Адмысловы госць сустрэчы — Алесь Дзянісаў з гурта «Dzieciuki». 


У кнізе сабраныя 67 інтэрв’ю, якія спадар Зміцер правёў у межах праграмы «Ідэя Х». 

Яны прысвечаныя таму, як заставацца беларусам нават у далёкім замежжы і як заставацца чалавекам нават на вайне. 

Гэтым разам сярод герояў кнігі і прадстаўнікі «маладой дыяспары» з Польшчы, Літвы альбо Грузіі, і беларусы, якія з’ехалі за мяжу шмат гадоў таму, каго раскідала па абодвых кантынентах — беларусы ЗША і Канады, Бразіліі і Аўстраліі, Ізраіля і Новай Зеландыі. 

Да ўсяго, сярод герояў кнігі — тыя беларусы, хто ваюе за свабоду Украіны. 


Уваход вольны. 




Вам можа быць цікава

Арт-інсталяцыя «Нязломныя» ў Рызе

16.01.2025 11:00 - 16.02.2025 20:00 Latviesu strelnieku laukums

Моўная кавярня ў Берліне

06.02.2025 (18:30 - 20:30) Fem*HUB (Wartburgstr. 41)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ